Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эрдаган: Турэччына ня будзе выбачацца за зьбіты самалёт


Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган ў эфіры тэлеканалу CNN заявіў, што яго краіна не будзе прыносіць прабачэньні за тое, што зьбіла самалёт, які парушыў яе паветраную прастору.

«Думаю, што прасіць прабачэньня павінен іншы бок, а не мы», сказаў прэзыдэнт Турэччыны.

Раней сёньня прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, выступаючы на цырымоніі з удзелам замежных паслоў, заявіў, што Турэччына дагэтуль не прынесла прабачэньняў за зьбіты бамбавік і не прапанавала пакрыць шкоду. Пуцін падкрэсьліў, што Масква лічыць «абсалютна невытлумачальнымі здрадлівыя ўдары ў сьпіну» ад тых, у кім бачыла партнэраў у барацьбе з тэрарызмам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG