Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасол Вялікай Брытаніі: Палітыка падтрымкі дзяржпрадпрыемстваў у Беларусі адпуджвае патэнцыйных інвэстараў


Брус Бакнэл, архіўнае фота
Брус Бакнэл, архіўнае фота

Палітыка падтрымкі дзяржаўных прадпрыемстваў у Беларусі не зразумелая патэнцыйным замежным інвэстарам, заявіў амбасадар Вялікай Брытаніі Брус Бакнэл 18 лістапада на канфэрэнцыі «Выхад на новыя рынкі», якая праходзіць у Менску ў межах Усясьветнага тыдня прадпрымальніцтва.

«Калі ваша дзяржава забірае грошы ў прыватных прадпрыемстваў і затым улівае гэтыя ж грошы ў дзяржаўныя прадпрыемствы, гэта ня можа станоўча адбіцца на эканамічным становішчы краіны і на яе прывабнасьці для інвэстараў», — цытуе брытанскага дыплямата БелаПАН.

У сваю чаргу, амбасадар Нямеччыны Пэтэр Дэтмар адзначыў «вельмі нераўнамерную сытуацыю» ў тым, як беларуская дзяржава ставіцца да кампаніяў з прыватным і дзяржаўным капіталам. «Гэта тычыцца як рынку прадукцыі, так і рынку паслуг», — дадаў ён.

Нямецкі дыплямат назваў два фактары, ад якіх, на яго думку, залежыць магчымы посьпех беларускай экспартнай прадукцыі на эўрапейскім рынку: гэта валоданьне асновамі міжкультурнай камунікацыі (веданьне ўмоваў працы, мэнталітэту і культуры спажыўцоў) і імідж краіны ў вачах патэнцыйных партнэраў.

«Калі я казаў пра Беларусь у Нямеччыне, многія людзі пыталіся, ці не зьяўляецца Беларусь часткай Расеі. Праблемы ўзьнікаюць ад самага пачатку. Вы павінны паспрабаваць зрабіць так, каб Беларусь была вядомая за яе межамі», — сказаў амбасадар Нямеччыны Пэтэр Дэтмар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG