У 1988 годзе, калі шэсьце на Дзяды праходзіла ў першы раз, уся сям’я мастака Алеся Марачкіна была арыштаваная. Сёньня спадар Алесь бярэ ўдзел у жалобным шэсьці:
«Вядома, я не прапускаю гэтыя шэсьці. Мы ідзем, каб далучыцца да сакральнага месца, да Курапацкага лесу. Карыстаючыся момантам, я таксама хачу запрасіць усіх на мастацкую выставу „Праўда пра Курапаты“, якую ладзяць беларускія мастакі ў гэтым месяцы».