Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Губарэвіч: Не загіне Беларусь, пакуль людзі выходзяць на Дзяды


Юрась Губарэвіч, архіўнае фота
Юрась Губарэвіч, архіўнае фота

Намесьнік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч у інтэрвію Свабодзе сказаў, чаму важна штогод браць удзел у шэсьці ў Курапаты:

«Зараз па Беларусі ідзе хваля памінаньня продкаў. Усё пачалося з акцыі ў Менску каля будынку КДБ, пасьля былі ўшанаваньні магілаў у Сьвіслачы, у іншых гарадах. Сёньня адбываецца традыцыйнае шэсьце ў Курапаты.

Прысутнасьць людзей на гэтай акцыі гаворыць пра тое, што гэта важна, што беларусы памятаюць сваю гісторыю. Я лічу, што пакуль людзі будуць выходзіць на Дзяды, Беларусь не загіне».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG