Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня пройдуць 7 прэсавых канфэрэнцыяў па выбарах


Вынікі выбараў падвядуць ня толькі ЦВК, але і нацыянальныя ды міжнародныя назіральнікі.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына дасьць прэс-канфэрэнцыю па выніках выбараў прэзыдэнта ў 10.00.

Кампанія назіраньня «За справядлівыя выбары» дасьць сваю справаздачу ў 9.00. Удзельнічаюць Сяргей Калякін і Віктар Карняенка.

Грамадзкая кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» прадставіць ацэнку выбарчага працэсу на адпаведнасьць беларускаму заканадаўству і міжнародным стандартам свабодных і дэмакратычных выбараў у 10.00.

Удзельнічаюць старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак і намесьнік старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч.

Міжнародныя назіральнікі маніторынгу прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі выступяць у 14.00. Заяву прадставіць спэцыяльны каардынатар і кіраўнік кароткатэрміновай місіі назіральнікаў АБСЭ Кент Харстэт.

Чакаецца таксама прэсавая канфэрэнцыя Аляксандра Лукашэнкі па выніках выбарчай кампаніі.

10.30 — прэсавая канфэрэнцыя назіральнікаў місіі СНД. Сьпікер — кіраўнік Выканкаму СНД Сяргей Лебедзеў. Палац рэспублікі.

11.00 — прэсавая канфэрэнцыя назіральнікаў ад Кітая. Палац рэспублікі.

11.00 — канфэрэнцыя кампаніі «Права выбару-2015». Сядзіба БНФ у Менску.

Свабода плянуе весьці жывую трансьляцыю з прэсавай канфэрэнцыі праваабаронцаў (10.00) і назіральнікаў АБСЭ (14.00).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG