Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За Лукашэнку больш за 80%, Караткевіч — каля 5%. Спантаннае шэсьце да Плошчы Незалежнасьці

11 кастрычніка ў Беларусі адбыліся пятыя прэзыдэнцкія выбары. Паводле дзяржаўных экзыт-полаў, Лукашэнка перамог, а Тацяна Караткевіч займае другое ці трэцяе месца.

14:27 11.10.2015

Новае абсталяваньне беларускага АМАПу

14:21 11.10.2015

Фотафакт. Падарунак выбарцу на выбарчым участку №16

14:15 11.10.2015

Лукашэнка: мяч на баку Захаду

Аляксандар Лукашэнка пракамэнтаваў журналістам інфармацыю пра магчымую адмену санкцыяў супраць Беларусі:

«Яны пераканаліся, што санкцыі — гэта на шкоду, і ўбачылі, што Беларусь — прыстойная дзяржава».

14:08 11.10.2015

Лукашэнка: Тацяна, мы ведаем, хто твой муж

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падчас размовы з журналістамі даў ацэнку некаторым са сваіх апанэнтаў.

13:30 11.10.2015

Тацяна Караткевіч: фактычна, гэты голас не за мяне асабіста, а за нашу агульную ідэю

Тацяна Караткевіч: фактычна, гэты голас не за мяне асабіста, а за нашу агульную Ідэю!
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:00 0:00

13:20 11.10.2015

Тацяна Караткевіч паставіла «знак перамогі» насупраць свайго прозьвішча

13:13 11.10.2015

Ярмошына назвала правакацыямі тое, што назіральнікі хочуць кантраляваць падлік галасоў

На Магілёўшчыне прагаласавала палова выбарцаў. Пра гэта сёньня паведаміў падчас відэаканфэрэнцыі старшыня Магілёўскай абласной камісіі Валер Берастаў. Лідзія Ярмошына сказала, што сёньня паступіла шмат скаргаў ад назіральнікаў.

13:04 11.10.2015

Коля Лукашэнка зноў галасуе разам з бацькам. Архіўныя фота

13:01 11.10.2015

Мікалай Улаховіч: «Няма плошчы, няма Крыму... крыку і гаму»

На выбарчым участку № 54 прагаласаваў кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Улаховіч. Пасьля гэтага ён адказаў на пытаньні журналістаў.

12:48 11.10.2015

Гайдукевіч прагаласаваў за сябе

Сяргей Гайдукевіч прагаласаваў у Сёмкаве разам з жонкай Алай. На выбарчы ўчастак ён прыйшоў разам зь нявесткай і ўнучкай.

12:40 11.10.2015

Лукашэнка: Я гатовы на любыя пераўтварэньні і рэформы, рэвалюцыйныя ў тым ліку

Кіраўнік краіны і кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Лукашэнка адказаў на пытаньні журналістаў пасьля галасаваньня на выбарчым участку № 1.

12:37 11.10.2015

ФОТАФАКТ: Караткевіч з мужам

12:36 11.10.2015

Рух «За Свабоду» падказвае, як рыхтавацца да «сутак» ФОТА

Ніводзін апазыцыйны палітык не заклікаў да ўдзелу ў пратэстных акцыях, але верагоднасьць іх правядзеньня застаецца. А на старонцы руху «За свабоду» у фэйсбуку размясьцілі нават фотапамятку пра тое, што трэба браць з сабой, калі вы можаце быць арыштаваныя.

12:29 11.10.2015

НАРОД ГАЛАСУЕ. ФОТАРЭПАРТАЖ ЗЬ СЕНІЦЫ

12:12 11.10.2015

Калякін хацеў галасаваць супраць усіх, але перадумаў

Лідэр партыі «Справяблівы сьвет» Сяргей Калякін вырашыў не хадзіць на выбары, ён будзе каардынаваць назіральнікаў.

11:58 11.10.2015

Яўка выбарцаў ужо перавысіла 40%

Цэнтральная выбарчая камісія паведаміла дадзеныя аб удзельніках галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах зь улікам датэрміновага галасаваньня і першых дзьвюх гадзін асноўнага. Сярэдняя яўка за гэта час склала 40,43%.

11:50 11.10.2015

Лукашэнка прагаласаваў разам з сынам Мікалаем

Кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, дзейны прэзыдэнт краіны Аляксандар Лукашэнка прагаласаваў на выбарчым участку № 1 Менску.

Лукашэнка прыбыў на выбарчы ўчастак разам са сваім малодшым сынам Мікалаем, які і апусьціў выбарчы бюлетэнь у скрыню для галасаваньня.

11:45 11.10.2015

Гайдукевіч будзе галасаваць у Сёмкава

У штабе Сяргея Гайдукевіча кожную гадзіну паступае інфармацыя з рэгіенаў пра колькасьць людзей, якія прагаласавалі. Тут сабралася каля дзясятка журналістаў. Сяргея Гайдукевіча ў штабе няма, а 12-й гадзіне ён разам з жонкай будзе галасаваць у Сёмкава.

11:37 11.10.2015

На ўчастку ў Менску голас «каштуе» паўтара літра піва

На выбарчым участку № 16, што на тэрыторыі школы № 108 у Партызанскім раёне Менска, кожнаму, хто галасуе, даюць купон. У буфэце гэты купон можна памяняць на паўтаралітровую бутэльку піва. Пра гэта паведаміў карэспандэнту Нашай Нівы незалежны назіральнік Антось Жыўко.

11:21 11.10.2015

Дзьмітрыеў галасуе за Караткевіч і не заклікае на вулічную акцыю

Андрэй Дзьмітрыеў, кіраўнік перадвыбарнага штабу Тацяны Караткевіч у відэа-інтэрвію БелаПАН сказаў, што штаб Тацяны Караткевіч не заклікае на вулічную акцыю пратэсту пасьля абвяшчэньня вынікаў выбараў. Пасьля таго, як прагаласуе, Дзьмітрыеў будзе знаходзіцца ў штабе, каб аналізаваць зьвесткі ад назіральнікаў.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG