Васіль Быкаў, Генадзь Бураўкін, Рыгор Барадулін, Міхаіл Пташук. Уладзімер Арлоў, Юры Хашчавацкі, Алесь Марачкін, Лявон Вольскі, Сяргей Міхалок, Алесь Бяляцкі.
Лукашэнка, Ярмошына, Шуневіч, Вакульчык, Шэйман, Чаргінец, Гігін...
Першы пералік — гэта асобы, перакананьні і дзеяньні якіх без сумневу дазваляюць аднесьці іх да той катэгорыі людзей, якіх сёньня некаторыя асабліва палюбілі называць «гета».
Другі пералік — ня ў «гета». Яны, відаць, «на свабодзе»?
Падумайце пра гэта чарговы раз, калі вы ўжываеце слова «гета». І ня будзьце ідыётамі.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org