З палігону ў Красьнінскім раёне Смаленскай вобласьці, дзе пачалі зьнішчаць санкцыйныя прадукты, мясцовыя жыхары выносяць садавіну і гародніну.
Як паведамляе расейская газэта «Рабочий путь»
, палігон завалены пэрсікамі і памідорамі. Калі памідоры зьнішчаны, то пэрсікі цалкам прыдатныя для ўжываньня. Мясцовыя жыхары не прамінулі гэтым скарыстацца і мяшкамі цягнуць з палігону садавіну. Адзін з мясцовых жыхароў сказаў, што з санкцыйных пэрсікаў атрымаецца выдатны самагон.
Ад 6 жніўня ў Расеі па ўказу Уладзімера Пуціна штодня пачалі зьнішчаць санкцыйныя харчы.