Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перадвыбарчыя пікеты Лябедзькі як ноў-хаў апазыцыі


Тэматычныя пікеты пры зборы подпісаў — ці гэта нешта новае для выбарчых кампаніяў у Беларусі і ці будуць яны эфэктыўнымі?

Удзел у выбарчай кампаніі лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі адзначаны правядзеньнем шэрагу тэматычных пікетаў: пікеты салідарнасьці з палітвязьнямі каля ГУМа і насупраць КДБ, пікет супраць «прывілеяў уладаў» каля Камароўскага рынку і іншыя.

Патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Анатоль Лябедзька лічыць такі фармат перадвыбарчай працы вельмі пасьпяховым.

«Гэта якраз тое, пра што ўжо сёньня можна казаць са знакам плюс. Тэматычныя пікеты прыцягваюць увагу сродкаў масавай інфармацыі, дзякуючы чаму мы рэтрансьлюем наша пасланьне ў грамадзтва. Гэта тычыцца праблемы палітвязьняў, зьніклых палітыкаў, цяпер гэта тычыцца такой балючай тэмы, як занятасьць, дэкрэт № 3. Мы маем намер праводзіць і далей такія пікеты — у прыватнасьці, хацелі б закрануць тэму кароткатэрміновых кантрактаў, праблему свабодных і сумленных выбараў», — распавёў Радыё Свабода лідэр АГП.

Палітоляг Уладзімер Роўда ня бачыць навізны ў падобных пікетах Анатоля Лябедзькі. Паводле ягоных слоў, у той ці іншай ступені гэта шмат хто рабіў і падчас мінулых кампаніяў, наколькі, вядома, дазваляла ўлада.

Уладзімер Роўда
Уладзімер Роўда

«Лябедзька мне казаў, што яны зьбіраюцца выстаўляць рэгулярныя пікеты ў тым ліку і каля прадпрыемстваў — вось гэта будзе сапраўды цікавае ноў-хаў. Таму што тым самым Аб’яднаная грамадзянская партыя перастане быць у сьвядомасьці насельніцтва выключна лібэральнай арганізацыяй, зьвязанай зь бізнэсам. Тым больш што ў нас слова „бізнэс“ пакуль яшчэ мае нэгатыўны сэнс. Але наколькі ўдаецца Лябедзьку праводзіць гэтыя пікеты, сказаць досыць складана», — адзначыў экспэрт.

Што тычыцца стаўленьня ўладаў да падобных пікетаў, то, на думку Роўды, улады будуць дазваляць толькі тыя акцыі, якія ім не перашкаджаюць.

«Калі б рабочых прадпрыемства заклікалі зладзіць страйк, таму што кошты ў нас кожны дзень падвышаюцца, а заробкі — не, то гэта было б забаронена. А вось палітвязьні, напэўна, усім ужо надакучылі, зарабіць нейкі капітал на гэтым цяжка — гэта якраз паўтор таго, што было раней. Зь іншага боку, калі б уся апазыцыя занялася праблемай вызваленьня Мікалая Статкевіча (апошняга кандыдата ў прэзыдэнты 2010 году, які застаецца за кратамі) і дабілася посьпеху, неяк паўплывала на лёс гэтага чалавека, то гэта было б вельмі добра, тады б наша апазыцыя атрымала вялікі плюс», — кажа палітоляг.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG