«Нецікава стала жыць — ногі ня слухаюцца, рукі чужыя, галава не сябруе са мной. І дактары мне ўжо без патрэбы», — раздумліва кажа мая вясковая суседка цётка Маня на маё звычаёвае: «Як пажываеце?» І дадае, памаўчаўшы, што ўсё ж яшчэ хоча праўнукаў дачакацца.
«Ногі мае нязграбныя, рукі няўмелыя, галава тупая. Няздара я! Не хачу нічога рабіць. І жыць — не хачу!» — пераказвае сябар словы дачкі Машы, просячы знайсьці ёй добрага доктара. Лекаваньне ў каторы раз — марнае.
Цётцы Мані — 80. Увесь свой век яна пракорпалася ў зямлі.
Машы — 26. Яна — выпускніца магістратуры і адна з найлепшых музэйных работнікаў Менска.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org