Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратысты сьцьвярджаюць, што пачалі адвод цяжкіх узбраеньняў. Кіеў гэтаму ня верыць


Афіцыйны Кіеў ня верыць заявам прадстаўнікоў гэтак званых ДНР і ЛНР пра адвод узбраеньняў калібру меней за 100 мілімэтраў.

«Усе заявы баевікоў пра тое, што яны там нешта адводзяць ці не адводзяць, ня маюць пад сабой ніякай глебы».

Гэтак, паводле РІА «Новости», пракамэнтаваў зьвесткі аб адводзе апалчэнцамі ўзбраеньняў калібру, меншага за 100 мілімэтраў Аляксандар Матузянік, прадстаўнік адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны па пытаньнях спэцапэрацыі ў Данбасе. Аляксандр Матузянік спаслаўся на інфармацыю пра тое, што апалчэнцы «паказальна дэманстравалі» адвод узбраеньняў прадстаўнікам АБСЭ, а потым вярталі тэхніку і працягвалі абстрэлы.

Паводле «Інтэрфаксу», апоўдні 19 ліпеня апалчэнцы ДНР пачалі адвод узбраеньняў калібру, меншага за 100 мілімэтраў. Пра гэта агенцтву заявіў намесьнік міністра абароны самаабвешчанай рэспублікі Эдуард Басурын.

«Мы адвод пачынаем, але пакуль яшчэ не закончылі», — сказаў Эдуард Басурын. Пры гэтым на пытаньне, ці плянуецца завяршыць адвод на асноўных участках цягам дня, намесьнік міністра абароны адказаў: «Так, недзе гэтак плянуем».

Раней пра тое, што ў нядзелю плянуецца адвод узбраеньняў калібру меней за 100 мілімэтраў, паведамляў начальнік штабу корпусу народнай міліцыі ЛНР Сяргей Казлоў. Таксама РІА «Новости» згадвае словы кіраўніка ДНР Аляксандра Захарчанкі пра тое, што ўзбраеньні будуць адведзеныя па ўсёй лініі супрацьстаяньня, за выключэньнем праблемных участкаў — раёнаў паўночней Данецку і Дэбальцава.

Варта нагадаць, што 17 ліпеня пад Марыюпалем адбыліся новыя сутыкненьні з баевікамі ДНР. Паводле афіцыйнага Кіева, ёсьць ахвяры сярод украінскіх вайскоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG