Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску не дамовіліся пра адвод цяжкіх узбраеньняў на Данбасе


Марцін Сайдык, архіўнае фота
Марцін Сайдык, архіўнае фота

Прадстаўнік АБСЭ на паседжаньні трохбаковай кантактнай групы па Ўкраіне Марцін Сайдык назваў перамовы канструктыўнымі. Але канчатковае рашэньне пра адвод цяжкіх узбраеньняў сёньня не прынялі.

Марцін Сайдык зрабіў заяву для журналістаў пасьля паседжаньня трохбаковай кантактнай групы, якое пачалася прыблізна ў 16:30 і працягвалася дзьве гадзіны.

Марцін Сайдык: «Сёньня была канструктыўная абстаноўка ня толькі на пленарных паседжаньнях, але і ў працоўных групах... У эканамічнай падгрупе ішла размова пра пытаньні водазбесьпячэньня і мабільных банкаўскіх паслугаў у дачыненьні да выплаты пенсій. У падгрупе па бясьпецы абмяркоўваліся пытаньні, якія вам вядомыя: гэта Шырокіна і пытаньне адводу ўзбраеньняў калібрам больш за 100 мм... Спадзяёмся, што ў наступны раз мы прымем рашэньне».

Паводле Сайдыка, наступнае паседжэньне адбудзецца праз два тыдні. «Думаю, мы можам спадзявацца на нейкія канкрэтныя рашэньні», — падсумаваў Сайдык.

Паседжаньню трохбаковай кантактнай групы па Ўкраіне папярэднічалі паседжаньні працоўных падгруп. Усе паседжаньні адбываліся ў закрытым для прэсы рэжыме ў «Прэзыдэнт-гатэлі» ў Менску.

Раней прадстаўнік Украіны ў групе па пытаньнях бясьпекі, былы міністар абароны Яўген Марчук, паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што будзе ўзгадняцца адвод цяжкіх узбраеньняў калібрам звыш 100 мм для артылерыі, 85 мм для мінамётаў і танкаў па ўсёй лініі супрацьстаяньня. Адначасова будуць весьціся перамовы па дэмілітарызацыі паселішча Шырокіна. Там мусіць быць утвораная 30-кілямэтровая зона бясьпекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG