Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адміністрацыя Лукашэнкі тэрмінова рыхтуе сустрэчу са сьвятарамі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Як стала вядома Свабодзе, гэтымі днямі адміністрацыі раёнаў праводзяць тэрміновыя сустрэчы са сьвятарамі, чые прыходы знаходзяцца на іх тэрыторыі. Чыноўнікі хочуць высьветліць, «якія пытаньні магчыма вырашыць на мясцовым узроўні».

Чыноўнікі не паведамляюць пра мэту, час і месца сустрэчы сьвятароў з кіраўніком краіны, але нагадваюць, што ў Беларусі хутка адбудуцца прэзыдэнцкія выбары, і ад духавенства таксама залежыць, каб яны прайшлі «без канфрантацыі і напружанасьці».

Чыноўнікі адзначаюць, што «чалавек павінен пайсьці на выбары». У сваю чаргу сьвятары зьвяртаюць увагу на заканадаўства, якое стварае неспрыяльныя ўмовы для прыходаў у справе рэгістрацыі, арэнды памяшканьняў і будаўніцтва культавых установаў. Таксама сьвятары заяўляюць, што паведамленьняў пра сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам ад іх непасрэднага кіраўніцтва ў царкоўнай герархіі ім не паступала.

Кіраўніца аддзелу па справах рэлігіяў апарату Ўпаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Алена Радчанка на пытаньне Свабоды «Ці адбудзецца такая сустрэча?» — адказала, што гэта «пакуль невядома».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG