«Я абсалютна ўпэўнены ў тым, што да канца гэтага дня мы будзем мець такую дэклярацыю, якая задаволіць усіх», — сказаў Ёханэс Ган.
На пытаньне, як пераадолець непаразуменьні наконт палажэньня аб анэксіі Расеяй Крыму, Ган адказаў:
«Ёсьць пэўныя ідэі. Нашы партнэры павінны зразумець: гэта тэст на ўменьне знаходзіць кампрамісы».
Беларусь і Армэнія адмовіліся падпісаць Супольную дэклярацыю Рыскага саміту, у якой асуджалася б незаконная анэксія Расеяй украінскага Крыму.