Служба бясьпекі Ўкраіны выключае магчымасьць абмену затрыманых у Шчасьці Луганскай вобласьці расейскіх вайскоўцаў, заявіў дарадца старшыні СБУ Маркіян Лубкіўскі.
«Гаворкі пра абмен ня йдзе. На дадзены момант ён не актуальны», — падкрэсьліў ён.
Начальнік Генштабу Віктар Мужэнка ўдакладніў, што двух расейскіх вайскоўцаў, затрыманых 16 траўня ў Шчасьці Луганскай вобласьці, пераправілі ў Кіеў, цяпер яны знаходзяцца ў Кіеве на лячэньні.
Напярэдадні ў штабе АТА паведамілі, што ў Шчасьці на Луганшчыне затрымалі двух расейскіх вайскоўцаў. Неўзабаве пасьля зьяўленьня гэтай інфармацыі прадстаўнікі так званай «ЛНР» назвалі затрыманых прадстаўнікамі «народнай міліцыі».
У Крамлі зноў заявілі, што расейскіх вайскоўцаў у Данбасе няма.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1