Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэальны заробак беларусаў скарачаецца


Рэальныя наяўныя грашовыя даходы (грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўнёскаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі) у I квартале 2015 году склалі 95,8% да ўзроўню IV квартала 2014 году.

Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.

Калі параўнаць паказьнікі І кварталу 2015 году з паказьнікамі гадавой даўніны, то падзеньне рэальных наяўных грашовых даходаў складзе больш за 10%.

Барыс Жаліба
Барыс Жаліба

«Усьлед за Расеяй мы ўцягнутыя ў глыбіню крызісу. З пачатку году на 2% скараціўся ВУП. Крыніцы павышэньня заробкаў, а адпаведна і рэальных наяўных грашовых даходаў, вычарпаныя. Больш павышаць заробкі няма за кошт чаго. Так, намінальны рост адзначаецца, але калі адняць падаткі і ўнёскі і зрабіць карэкціроўку з улікам інфляцыі, то акурат і атрымаецца карціна, якую дае Белстат, — тэндэнцыя на зьніжэньне рэальнага даходу беларусаў», — лічыць эканаміст Барыс Жаліба.

Паводле эканаміста, казаць пра выхад з крызісу і павышэньне рэальнага даходу можна будзе бліжэй да восені — тады ўжо дасьць плён стабілізацыя курсу беларускага рубля:

«Рэальны даход пачне расьці ў жніўні. Адбудзецца гэта за кошт таго, што Нацыянальны банк усё ж такі зараз вядзе больш узважаную манэтарную палітыку, адбылася пэўная фінансавая стабілізацыя за кошт усталяваньня збалянсаванага курсу беларускага рубля. Магчыма, на гэтым тле адбудзецца і рост рэальнага даходу. Я лічу, што гэта адбудзецца ўлетку, бо інфляцыя мае сэзонны характар, і ў жніўні цэны растуць менш за ўсё. Таму ў лепшым выпадку можна чакаць росту да восені».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG