Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка прыраўнаў НКВД да гестапа


Пятро Парашэнка падчас сьвяткаваньняў Дня Эўропы
Пятро Парашэнка падчас сьвяткаваньняў Дня Эўропы

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка прыраўняў дзейнасьць НКУС (НКВД) да гестапа — палітычнай паліцыі нацысцкай Нямеччыны.

Падчас цырымоніі ў гісторыка-мэмарыяльным заказьніку «Быкаўнянскія магілы» ён заявіў, што гэтыя структуры «пераймалі злачынны досьвед адзін у аднаго», а «чума» не залежыць ад колеру — чырвоная яна альбо карычневая.

Парашэнка ў складзе ўрадавай дэлегацыі ўшанаваў памяць ахвяр палітычных рэпрэсій у «Быкаўнянскіх магілах» на ўскраіне Кіева.

«Прыехаў сёньня сюды з пачуцьцём выкананага доўгу. На днях зрабіў тое, што павінны быў, дзеля чаго, сярод іншага, ішоў год таму на прэзыдэнцкія выбары — падпісаў законы аб дэкамунізацыі, аб прызнаньні герояў нацыянальна-вызвольнай барацьбы і яшчэ некалькі законаў, якія робяць сучаснай палітыку нацыянальнай памяці і вызваляюць яе ад імпэрскіх напластаваньняў», — сказаў прэзыдэнт.

Парашэнка нагадаў, што Быкаўнянскія магілы зьяўляюцца найбольш жывым сьведкам камуністычнага тэрору, доказам злачынства супраць чалавецтва. «Рэпрэсіяў, дэпартацыяў, Галадамору. Якія толькі мэтады не выкарыстоўвала таталітарная савецкая машына, каб зламаць дух свабодалюбнай украінскай нацыі», — сказаў Пятро Парашэнка. Кіраўнік дзяржавы дадаў, што «ворагі Ўкраіны і сёньня маршыруюць пад партрэтамі Сталіна і Берыі.

«Быкаўнянскія магілы» — гэта месца расстрэлаў падчас сталінскіх рэпрэсій і месца расстрэлу польскіх афіцэраў з так званага «катынскага сьпісу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG