Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай праз заднія дзьверы. Фотападарожжа (1)

Ян Шупа
Ян Шупа

Падарожнічаючы аўтастопам зь Вільні ў Бангкок Ян Шупа праехаў сёлета каля шасьці тысячаў кілямэтраў па Заходнім Кітаі - ад Кашгару да Куньміну. З нагоды візыту кіраўніка Кітаю ў Беларусь Ян дзеліцца замалёўкамі з падарожжа. Сёньня - першая частка.

1. Кашгар, самы заходні горад Кітаю — суцэльны рынак. Амаль усё — мяса, гародніна, хлеб, гарачая ежа, ганчарскія і мэталёвыя вырабы, адзеньне, абутак — робіцца і прадаецца на вуліцы.

2. Стары горад Кашгару за апошнія некалькі гадоў старанна адбудоўваюць — старыя глінабітныя будынкі пачалі развальвацца, таму іх пачалі зносіць па адным і адбудоўваць як мага бліжэй да арыгіналу.

3. Паміж галоўнымі вуліцамі гораду, на якіх адбываецца гандаль, разьмешчаны сотні маленькіх алеяў, у якіх кіпіць сваё, абсалютна іншае жыцьцё. Тут бегаюць дзеці, паўсюль ёсьць лавы, на якіх можна пасядзець, нават палічкі на сьценах.

4. Iду па ціхай вуліцы, ззаду весела тарахціць матацыкл. Уйгур (у адрозьненьне ад сталіцы рэгіёну, тут пераважна уйгурскі горад) з усьмешкай пытаецца на даволі добрай ангельскай — хто я і адкуль. Пачуўшы «беларус» — не адразу разумее, калі кажу па-кітайску — усьмешка робіцца яшчэ шырэйшай — «Лукашэнка!» Пасьля кажа, што з кітайцамі трэба сябраваць — замала уйгураў, каб ваяваць за незалежнасьць. Фатаграфавацца ня хоча.

5. Паміж Кашгарам і першым «сапраўдным» кітайскім горадам Ланьчжоў — тры тысячы кілямэтраў пустыні і скалаў. Уйгуры на дарозе значна больш падазрона ставяцца да мяне, чым кітайцы — як адзін мне кажа — «у пустыні спынам займаецца або вар’ят, або злыдзень». Другія думаюць, што я прашу грошай, спрабуюць падаць купюры праз вокны, але падвезьці адмаўляюцца.

6. Ноччу, адчуўшы, што зноў захварэў, сядаю на цягнік — таму апошні, самы заходні форт Вялікай Кітайскай Сьцяны бачу толькі здалёку — невыразны дробны сылюэт на сьвітаньні. Затое пачынаецца ўласна Кітай — сотні кілямэтраў пажоўклых зімовых палёў і бясконцае невыразнае шэрае неба.

7. Ланьчжоў — горад, які забудоўваюць шалёнымі тэмпамі. Паўсюль будаўнічыя краны, вялізарныя новыя шматпавярховікі — іх ставяць упрытык, каб заставалася больш месца для наступнага, таму з кватэры можна лёгка плюнуць у такую самую ў доме насупраць з адчыненым акном. Да вокнаў ніжэйшых паверхаў сонца ніколі не дабіраецца.

8. У гэтым спрэс індустрыйным горадзе вельмі моцныя і вольныя субкультуры — на вуліцах можна пабачыць як панкаў, так і готаў, ёсьць xіпстэрскія кавярні і бары. Тут, на тэрыторыі былой фабрыкі, мастакі з дапамогай ураду зрабілі Парк Творчай Iндустрыі.

9. У гарадах яшчэ холадна, але з раніцы людзі выходзяць у паркі — хто займацца цігунам, хто зацята гуляе ў бадмінтон, хто проста бегае. Паркі — цэнтры жыцьця — тут будуць і вялікія пляцоўкі для фізычных заняткаў, і дзядкі і бабулі, што нясуць столікі, каб гуляць ў го або маджонг, і натоўпы жанчын, якія ўвечары прыходзяць патанчыць пад поп васьмідзясятых.

10. Па ўсім горадзе старанна акцэнтуецца, што ўжо дзвье тысячы гадоў жыцьцё Ланьчжоў зьвязанае з Жоўтай ракой. Парк, поўны колаў з старажытных вадзяных млыноў, старадаўняя калёна, якая вымярала ўзровень вады, вадзяныя сьвятыні...

11. Сі’ань складаецца з двух гарадоў — «унутры сьцяны» і «за сьцяной». Сьцяна дзеліць горад на два розныя сусьветы — па адным ходзяць турысты, задаволеныя бізнэсоўцы ядуць у элітным KFC, на вулічным ранку прадаецца ўсё ад мандарынаў да савецкіх транзыстараў.

12. А «за сьцяной» жывуць тыя, хто працуе на ўскраіне гораду на заводах, там вялізныя закінутыя кварталы, там усё прадаюць на зямлі, таму што свае прылаўкі ці кіёскі — гэта дарагое задавальненьне, і я адчуваю ў душы, быццам я зноў у Менску. А зусім побач, празь дзьве хвіліны хады — Кэмпінскі.

13. У Сі’ані вельмі вялікая мусульманская грамада. Як і па ўсім усходнім Кітаі, практычна ўсе сталоўкі і рэстараны належаць мусульманам. Галоўная мячэць — дзіўная сумесь кітайскай і мусульманскай архітэктуры, па вялізным садзе ходзяць самыя ціхія дворнікі ў сьвеце і падразаюць банзаі.

14. Дзеля таго, што ўсе крамы ў цэнтры Сі’аню на рынку, каля сталоўкі заўсёды будзе мясьнік. Адтуль прынясуць тушу толькі што зарэзанага барана, на адным з сталоў разрэжуць, дададуць прысмакаў і скінуць у вялізны кацёл каля ўваходу. Гэта агульная традыцыя кітайскіх сталовак — ты заўсёды бачыш, як і з чаго табе робяць ежу.

15. Мусульманскі рынак — месца дзівосаў. Бачу дзясяткі розных слодычаў, якія выглядаюць зусім нязвыкла. Пытаюся ў гандляркі зь нейкімі белымі шарыкамі — што яна прадае, у адказ атрымваю ўсмешку і хітрае «купіце, тады скажу». Побач мужык ювэлірна рэжа пірог і сьпявае песьню пра дрывасека.

16. Зьверху яшчэ больш бачны кантраст паміж двума бакамі Сьцяны. Сама яна — як шырокая дарога (езьдзяць аўтобусы), а ўвечары, калі запальваюць лямпы ў грыбах, кветках, гадзіньніках і вялізнай фігуры Канфуцыя, Сьцяна ператвараецца ў Краіну Дзівосаў Кэрала.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG