У Парыжы штогод праводзіцца дзьве цырымоніі, калі прэзыдэнт Францыі ўскладае вянок ля падножжа помніка генэралу дэ Голю і запальвае агонь у памяць пра невядомага салдата пад Трыюмфальнай аркай.
У гэтым годзе прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд ўшануе 70-годзьдзе Перамогі ў Другой сусьветнай вайне ў Эўропе на плошчы Клемансо. Прэзыдэнт пройдзе па Елісейскіх палях у суправаджэньні рэспубліканскай гвардыі, а таксама запаліць агонь каля магілы невядомага салдата пад Трыюмфальнай аркай.
У прысутных на цырымоніі высокапастаўленых гасьцей на грудзях — сінія васількі. Гэтая кветка ў Францыі зьяўляецца сымбалем перамогі.