Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратысты Пушылін і Дайнега прыбылі ў Менск


Кантактная група сэпаратысты
Кантактная група сэпаратысты

Пачатак перамоваў па ўрэгуляваньні сытуацыі ў Данбасе чакаецца а 14 гадзіне ў «Прэзыдэнт-гатэлі».

Пра прылёт прадстаўнікоў данецкіх і луганскіх сэпаратыстаў на перамовы ў Менск паведаміла расейскае агенцтва РИА Новости са спасылкай на прадстаўніка Пушыліна.

Акрамя перамоваў кантактнай групы, на 6 траўня заплянаваная першая сустрэча прадстаўнікоў падгрупаў па пытаньнях бясьпекі, палітычнага працэсу, па эканоміцы і па гуманітарных аспэктах крызісу.

Чакаецца, што сустрэча ў Менску пачнецца каля 14-й гадзіны.

У сустрэчы возьмуць удзел прадстаўніца АБСЭ Гайдзі Тальявіні, прадстаўнік прэзыдэнта Ўкраіны Леанід Кучма і спэцпрадстаўнік Расеі Азамат Кульмухаметаў, а таксама прадстаўнікі так званых ДНР і ЛНР.

Папярэдняя вочная сустрэча Трохбаковай кантактнай групы адбывалася ў Менску 11–12 лютага падчас сустрэчы прэзыдэнтаў у «нармандзкім фармаце». Да траўня група рэгулярна працавала ў фармаце відэаканфэрэнцыяў. Апошняя зь іх адбылася 29 красавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG