Украінскія добраахвотніцкія ўзброеныя фармаваньні не прымаюць удзелу у баях у Данецкай і Луганскай абласьцях. Пра гэта заявілі ў камандаваньні ўкраінскага войска.
Паводле зьвестак Кіева, баявыя задачы ў Данбасе цяпер выконваюць толькі падразьдзяленьні ўзброеных сілаў і праваахоўных органаў Украіны.
У Генэральным штабе краіны заявілі, што «Ўкраіна цалкам выканала узятыя на сябе ў Менску забавязаньні па вывадзе ўсіх добраахвотніцкіх батальёнаў зь перадавой, і акрамя сілавых структур ніякіх іншых прадстаўнікоў вайсковых фармаваньняў на пазыцыях уздоўж лініі разьмежаваньня няма».
За апошнія суткі сэпаратысты 27 разоў абстралялі пазыцыі ўкраінскіх вайскоўцаў у Данбасе. Як паведамляюць у камандаваньні ўкраінскага войска, баявыя дзеяньні вяліся ў Шырокіна і іншых пасёлках.
У самаабвешчанай ДНР заяўляюць пра 40 абстрэлаў з боку ўкраінскага войска. Зьвестак пра страты няма.