Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Ірану засьцерагло Саудаўскую Арабію ад „ваенных авантураў“ у Емэне


Вынікі саудаўскіх бамбаваньняў у Емэне.
Вынікі саудаўскіх бамбаваньняў у Емэне.

Намесьнік міністра замежных спраў Ірану Хасэйн Амір-Абдалахін заявіў, што Іран мае агульныя інтарэсы ў галіне бясьпекі з Емэнам і не дазволіць іншым рэгіянальныя суб’ектам паставіць пад пагрозу гэтыя інтарэсы.

Іранскія мэдыі цыіуюць чыноўніка, які сказаў 2 траўня, што іншым краінам ня будзе дазволена ставіць гэтую агульную бясьпеку пры дапамозе «ваенных авантураў». Гэта лічыцца выразным указаньнем на месячную ваенную кампанію ў Емэне Саудаўскай Арабіі ды іншых арабскіх краін.

Адносіны паміж Іранам і Саудаўскай Арабіяй пагоршыліся ў сувязі з канфліктам у Емэне, дзе савудаўцы ўзначальваюць сумесную ваенную апэрацыю супраць шыіцкіх паўстанцаў, якія, як лічыцца, маюць іранскую падтрымку.

Між тым, міжнародная супольнасьць зьвярнула ўвагу на тое, што на Емэн насоўваецца гуманітарны крызіс. Там ужо 1250 чалавек загінулі ў баях. Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун папярэдзіў, што недахоп паліва можа прывесьці да прыпыненьня апэрацыі па аказаньні дапамогі «на працягу некалькіх дзён».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG