На 31-й хвіліне вызначыўся гулец каманды Бразыліі Рафаэль Дуран, на гэтай жа хвіліне Дзьмітры Цясьлюк аднавіў раўнавагу, а на 33-й Уладзіслаў Сялюк вывеў гаспадароў наперад.
«Адкрываць любы такі турнір вельмі складана, хатні чэмпіянат — архіскладана, а яшчэ больш складана — гуляць з такой камандай, як Бразылія, — адзначыў на пасьляматчавай прэс-канфэрэнцыі галоўны трэнэр беларускай зборнай Сяргей Сафонаў. — Гэта двухразовыя чэмпіёны сьвету, якія далі нам добры ўрок».
Паводле слоў Сафонава, яго каманда спачатку дзейнічала скавана па прычыне новага пакрыцьця пляцоўкі і вялікай аўдыторыі. «Мы меркавалі, што пасьля доўгага пералёту бразыльцы стомяцца, таму ў другім тайме актывізаваліся», — адзначыў трэнэр.
«Наш пералёт доўжыўся 24 гадзіны, але ня гэта зьяўляецца прычынай паражэньня. Беларуская зборная тактычна правільна навучана і скарыстала ўсе свае моманты», — заявіў настаўнік лацінаамэрыканцаў Даніэль Касьцілья.
Матч Беларусь — Бразылія пачаўся са спазьненьнем з-за пратэсту гаспадароў супраць прызначэньня арбітра з Уругвая, які выступае ў адной групе зь імі.
У межах папярэдняга этапу Беларусь сустрэнецца з Уругваем (19 красавіка, Палац спорту) і Аўстраліяй (20 красавіка, там жа).