Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады неафіцыйна абяцаюць «амніставаць» забароненыя палітычныя сайты


28 сакавіка са сьпісу абмежаванага доступу выдалілі ўсе сайты, унесеныя да 1 студзеня 2015 году, і іх блякіроўка мае быць зьнятая цягам сутак, паведаміў партал electroname.com са спасылкай на «крыніцы ў тэлекамунікацыйнай галіне Беларусі».

Сайты, якія раней знаходзіліся ў «чорным сьпісе» для дзяржаўных структураў, установаў адукацыі і культуры, цяпер ня будуць блякавацца. Паводле electroname.com, «пад амністыю» трапілі сайты «Хартыі '97» belaruspartisan.org, праваабарончага цэнтру "Вясна", prokopovi.ch, europeanbelarus.org, блог Яўгена Ліпковіча ды шэраг іншых сайтаў, якія знаходзіліся ў сьпісе абмежаванага доступу паводле рашэньня Генэральнай пракуратуры Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG