У прэсавай службе Аляксандра Лукашэнкі пацьвердзілі ягоны рабочы візыт у Астану 19–20 сакавіка.
Праграмай візыту заплянаваная сустрэча Лукашэнкі з прэзыдэнтам Казахстану Нурсултанам Назарбаевым.
Апрача таго, падчас візыту Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у трохбаковай сустрэчы кіраўнікоў Беларусі, Казахстана і Расеі. Як паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі, бакі маюць абмеркаваць «існыя гандлёва-эканамічныя выклікі ў працы Эўразійскага эканамічнага саюза», некаторыя пытаньні міжнароднага парадку дня, якія закранаюць інтарэсы трох краінаў, падзеі ва Ўкраіне.