Паводле яго, часам расейцы, якім абмежаваны выезд за мяжу, перасякаюць мяжу з Беларусьсю па расейскім пашпарце, купляюць там білет за мяжу і, паколькі беларускія памежнікі не маюць ўказаньняў затрымліваць нашых даўжнікоў, свабодна ляцяць.
«Як толькі альгарытм ўзаемадзеяньня зь беларускімі калегамі будзе прапісаны, я думаю, што праблем у гэтым пляне не ўзьнікне: у нас вельмі падобныя памежныя структуры, у іх ёсьць таксама служба прымусовага выкананьня», — сказаў Сьцебака журналістам у сераду, паведамляюць РИА-Новости.
Ён адзначыў, што працаваць сыстэма пачне «бліжэйшым часам». Канкрэтная дата не ўдакладняецца.
«У беларускіх памежнікаў будзе такі ж сьпіс даўжнікоў, як у нашых, і яны даўжнікоў прапускаць ня будуць», — растлумачыў Сьцебака.
Па словах галоўнага судовага прыстава Масквы, толькі ў 2014 годзе маскоўскія прыставы прынялі больш за 80 тысяч рашэньняў аб абмежаваньні выезду за мяжу.
Некалькі гадоў таму некаторыя прадстаўнікі беларускай апазыцыі, грамадзянскай супольнасьці і СМІ сутыкнуліся з немагчымасьцю выехаць зь Беларусі за мяжу. Лічыцца, што стварэньне сьпісу невыязных стала адказным дзеяньнем беларускіх уладаў на пашырэньне санкцый Эўрапейскага Зьвязу ў дачыненьні да Беларусі. Праўда, некалькім невыязным усё ж удалося пакінуць краіну, як лічыцца, праз тэрыторыю Расеі.