У адпаведнасьці з пастановай КДБ № 32, якая апублікаваная на сайце Нацыянальнага цэнтру прававой інфармацыі, рашэньне аб часовым абмежаваньні права грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца на прафіляктычным уліку ў КДБ, на выезд з краіны прымаюць начальнікі органаў дзяржаўнай бясьпекі і іх намесьнікі.
Гэтыя ж асобы маюць права прыняць рашэньне аб зьняцьці часовага абмежаваньня і аб дазволе грамадзяніну, адносна якога прынятыя адпаведныя абмежаваньні, выезду зь Беларусі на пэўны тэрмін.
Аб прынятым рашэньні пра часовае абмежаваньне права грамадзян на выезд зь Беларусі альбо аб зьняцьці такога абмежаваньня грамадзяніну накіроўваецца паведамленьне паводле зацьверджанай формы.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка на пачатку ліпеня сваім указам даў КДБ права ўносіць у банк дадзеных асобаў, якім абмежаваны выезд за мяжу, грамадзян краіны, якія знаходзяцца на прафіляктычным уліку ў органах дзяржбясьпекі. Між тым 27 ліпеня кіраўнік Беларусі прыняў указ № 333, які, у прыватнасьці, дазваляе адмовіць у выдачы пашпарта грамадзяніну Беларусі, які ўжо знаходзіцца за яе межамі, у выпадку абмежаваньня ягонага права на выезд, паведамляе Інтэрфакс.
«Падставай для адмовы ў выдачы пашпарта грамадзяніну, які выехаў з Рэспублiкi Беларусь для часовага знаходжаньня і які стаіць на консульскім уліку грамадзян, якія часова знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, зьяўляецца прыняцьце ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі рашэньня аб часовым абмежаваньні права грамадзяніна на выезд з Рэспублікі Беларусь у выпадках, устаноўленых заканадаўствам», — сказана ва ўказе.
Вядомы праваабаронца, былы судзьдзя Гары Паганяйла, камэнтуючы магчымасьць КДБ не пускаць за мяжу людзей праз сыстэму прафіляктычнага нагляду, адзначыў:
«Збольшага, калі ўсё будзе пакладзена на глебу закону і праходзіць у вызначаным парадку, то такія абмежаваньні грамадзянам, асабліва законапаслухмяным, ня страшныя. Але... Мы ж разумеем, што жывем не ў прававой дзяржаве, а ў паліцэйскай, дзе, вядома, розныя абставіны могуць падавацца гэтак, як трэба ўладзе ці таму ж КДБ. Каб абмежаваць правы грамадзян. І я не выключаю, што гэты закон будзе выкарыстоўвацца неаб’ектыўна, неабгрунтавана. Якраз у дачыненьні да іншадумцаў, апазыцыянэраў, хто проста крытыкуе ўладу. Да актывістаў грамадзянскай супольнасьці, праваабаронцаў. Баюся, што такія рэпрэсіі могуць ужываць і да мяне. Але — мы будзем змагацца з такімі праявамі, змагацца законна — праз суд».
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч кажа, што працэдура прафіляктычнага ўліку прымяняецца ўжо ня першы раз. Так, на ўліку ўжо стаяць магілёўскія актывісты Зьміцер Салаўёў і Тацяна Шамбалава, а таксама Сяргей Калякін.
19 ліпеня вядомы праваабаронца Андрэй Бандарэнка, дырэктар інфармацыйна-асьветніцкай установы «Плятформа», быў дастаўлены ў КДБ. Там яму паведамілі, што ён пастаўлены на прафіляктычны ўлік.
Грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой, адносна якіх кампэтэнтныя органы прынялі рашэньне аб абмежаваньні іх выезду, не змогуць атрымаць новы беларускі пашпарт у консульскіх установах за межамі краіны.
Пра гэта паведаміў Інтэрфаксу начальнік упраўленьня інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, камэнтуючы норму ўказу № 333.
«Гаворка ідзе, напрыклад, аб грамадзянах, якія ўхіляюцца ад выплаты алімэнтаў, альбо не выконваюць свае даўгавыя абавязацельствы, альбо якія знаходзяцца ў вышуку ў сувязі з правядзеньнем крымінальных расьсьледаваньняў. Больш падрабязны пералік гэтых катэгорый мы прадставіць не можам, паколькі гэта не ўваходзіць у кампэтэнцыю МЗС.
Хачу толькі патлумачыць, што ў адпаведнасьці з дадзеным указам гэтыя асобы не змогуць атрымаць новы беларускі пашпарт у консульскіх установах за мяжой, напрыклад, у выпадку заканчэньня тэрміну дзеяньня ранейшага пашпарта.
Сёньня грамадзяне Беларусі, якія часова пражываюць за мяжой, могуць зьвярнуцца ў консульскія ўстановы з просьбай аб прадаўжэньні пашпарта. І консул накіруе адпаведны запыт у органы МУС Беларусі, якія выпішуць пашпарт і перашлюць ў консульскую ўстанову па месцы звароту. Гэты парадак палягчае магчымасьць падаўжэньня пашпарта для беларусаў, якія пражываюць за мяжой».
Кіраўнік Беларусі прыняў указ № 333, які, у прыватнасьці, дазваляе адмовіць у выдачы пашпарта грамадзяніну Беларусі, ужо які знаходзіцца за яе межамі, у выпадку абмежаваньня яго права на выезд.
У пачатку ліпеня кіраўнік Беларусі сваім указам прадставіў КДБ права ўносіць у банк дадзеных асобаў, якім абмежаваны выезд за мяжу, грамадзян краіны, якія стаяць на прафіляктычным уліку ў КДБ.

МЗС:Невыязныя ня змогуць атрымаць новы беларускі пашпарт за мяжой