Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве вырашылі вярнуць абавязковую вайсковую службу


На пасяджэньні Дзяржаўнай рады па абароне Літвы ў аўторак было прынята рашэньне ініцыяваць вяртаньне абавязковай вайсковай службы.

Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце сказала, што вярнуць абавязковую вайсковую службу хочуць з-за зьмены геапалітычнай сытуацыі.

Вайсковы абавязак будзе тычыцца маладых мужчын ва ўзросьце з 19 да 26 гадоў. Кожны год плянуецца прызываць па 3000-3500 мужчын. Як і раней, ад абавязковай вайсковай службы будуць вызваленыя студэнты, адзінокія бацькі, якія выхоўваюць малалетніх дзяцей, асобы непрыдатныя для службы па стане здароўя, піша Delfi.

Пасьля таго як Літва перайшла да прафэсійнай арміі, на службу стала прыходзіць ня столькі людзей, колькі чакалася. Камплектацыя частак — далёкая ад ідэалу, таму вяртаньне прызыву ацэньваецца як эфэктыўны спосаб паляпшэньня падрыхтоўкі Літвы да адбіцьця магчымай агрэсіі.

Акрамя таго, паводле падлікаў, падрыхтоўка прызыўнікоў, навучаньне і ўтрыманьне абыдзецца дзяржаве амаль удвая таньней, чым аналягічная падрыхтоўка прафэсійных вайскоўцаў.

Дарэчы, абавязковую вайсковую службу прапануюць аднавіць на іншых прынцыпах, чым было раней. Раней прызыўнікі служылі 12 месяцаў. Цяпер прапануюць скараціць тэрмін абавязковай службы да 9 месяцаў.

Калі парлямэнт ухваліць прапанаваныя папраўкі, то першы прызыў адбудзецца сёлета ў верасьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG