Карымаў сказаў, што некаторыя краіны спрабуюць «праслаўляць ленінскую і сталінскую эпоху СССР» і дадаў, што Узбэкістан «ніколі не прыме» гэтага.
Заўвагі Кірымава тычыліся ўтварэньня з 1 студзеня 2015 году Эўразійскага эканамічнага саюзу ў складзе Беларусі, Казахстану і Расеі, да якога ў траўні далучацца Армэнія і Кіргізстан.
Карымаў, кіраўнік самай шматлюднай краіны Цэнтральнай Азіі (з насельніцтвам 30 мільёнаў чалавек), заўсёды з насьцярогай ставіўся да плянаў прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна павялічыць уплыў Масквы на былыя савецкія рэспублікі.
Выступаючы ў парлямэнце, узбэцкі лідэр заявіў, што Ўзбэкістан ніколі не дазволіць разьмяшчаць замежныя ваенныя базы на сваёй тэрыторыі.
Ён адзначыў, што Ўзбэкістан будзе працягваць тое, што ён назваў «правільны шлях эвалюцыйнага і паэтапнага разьвіцьця ў бок дэмакратыі.»
Паводле ацэнак міжнародных праваабарончых арганізацый рэжым Карымава зьяўляецца адным з самых рэпрэсіўных рэжымаў у сьвеце, нароўні ў Туркмэністанам і Паўночнай Карэяй. Паводле Human Rights Watch, колькасьць палітвязьняў ва Ўзбэкістане вымяраецца тысячамі чалавек.