«Сёньня, празь некалькі месяцаў з моманту звароту ў сакавіку 2014 году, паводле падрыхтаваных запытаў МУС, Генпракуратуры Ўкраіны і СБУ, спэцыяльная камісія Інтэрпола прыняла рашэньне», — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook кіраўнік МУС Арсен Авакаў.
Сярод пералічаных Арсенам Авакавым асобаў, якія абвешчаныя ў міжнародны вышук Інтэрполу, — Януковіч Віктар Фёдаравіч, Януковіч Аляксандр Віктаравіч, Азараў Мікалай Янавіч, Багатырова Раіса Васільеўна.