Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Вы пабеглі ў абменьнікі — кошт валюты павялічыўся


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што даручыў Нацбанку і ўраду прадугледзець меры па захаваньні золатавалютных запасаў.

«Учора я даручыў прадугледзець шэраг мераў спакойнага характару, якія мы можам прыняць, каб не паліць залішне нашы рэзэрвы. Я думаю, што Нацбанк і ўрад у бліжэйшы час будуць увесь час інфармаваць насельніцтва, суб’екты гаспадараньня пра меры, якія прымаюць», — заявіў кіраўнік краіны.

Лукашэнка прывёў словы прэзыдэнта Расеі Пуціна, пра тое, што Нацбанк «не павінен паліць валюту, рэзэрвы».

«Так, у іх паўтрыльёна было, праўда, цяпер каля 400 засталося. У іх велізарныя валютныя рэзэрвы былі ў суб’ектаў гаспадараньня, газавікоў, нафтавікоў, якія працуюць на экспарт. Прыклад прыводзіў: патэлефанаваў, папрасіў, а ён кажа: так, у мяне ёсьць 3 млрд даляраў, якія я магу выкінуць на рынак. Гэта значыць, і там было мора валюты, але яны не пайшлі на тое, каб спаліць золатавалютныя рэзэрвы, і адпусьцілі рубель. Гэта прывяло вось да такога абвалу; вымушаныя былі падняць уліковую стаўку», — сказаў Лукашэнка.

Прэзыдэнт адзначыў, што ў Нацыянальнага банку ёсьць рычагі ўзьдзеяньня на сытуацыю, і яны агульнавядомыя. «І мы будзем дзейнічаць у залежнасьці ад абставінаў. Вы пабеглі ў абменьнікі, попыт на валюту павялічыўся — кошт валюты павялічыўся. Ад абменьнікаў сышлі ці пачалі прадаваць валюту, а не купляць — значыць, курс будзе паніжаны. Усе інструмэнты вядомыя», — цытуе БЕЛТА Лукашэнку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG