Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Праз паўгоду стабілізуемся


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Кіраўнік Беларусі параіў рыхтавацца да Калядаў і Новага году.

«Вы не перажывайце: што б ні здарылася ў нашай краіне, нават калі найгоршы сцэнар будзе — мы ўсё адно роўна за паўгоду стабілізуемся, дзякуючы жорсткай сыстэме вэртыкалі ўлады, жорсткім патрабаваньням...

І калі, крый божа, сытуацыя недзе скалыхнецца, мы імгненна ўключым усе рычагі і стабілізуемся. Мы ўсё адно зь любой сытуацыі выкараскаемся, таму што мы ўжо ня тыя, што былі дзясятак, а, можа, і два дзясяткі гадоў таму...

Ня трэба ахаць, охаць, трэба рыхтавацца да Новага году і Раства», — прыводзіць словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.

18 сьнежня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь не зьбіраецца праводзіць дэвальвацыю.

19 сьнежня Нацбанк увёў 30%-ны збор пры пакупцы валюты. Фактычны курс даляра цяпер роўны 14 150 рублям, эўра — 17 400 рублёў. Столькі давядзецца заплаціць, калі валюту купляеш у банку. Здаць даляр можна па ранейшым курсе — 11 900.

Сума збору ідзе ў бюджэт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG