Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
«Уолц засвоіў навуку, і ён добры чалавек». Трамп ня зьняў з пасады свайго дарадцу пасьля працёку інфармацыі ў Signal

«Уолц засвоіў навуку, і ён добры чалавек». Трамп ня зьняў з пасады свайго дарадцу пасьля працёку інфармацыі ў Signal


Майкл Уолц
Майкл Уолц

Прэзыдэнт ЗША заявіў, што працёк зьвестак аб ударах па емэнскіх хусітах у чаце, арганізаваным дарадцам у нацыянальнай бясьпецы Белага дому Майкам Уолцам, ня меў значных наступстваў.

«Майкл Уолц засвоіў навуку, і ён добры чалавек», — паведаміў Дональд Трамп у інтэрвію з NBC News.

Аб працёку стала вядома пасьля таго, як галоўны рэдактар The Atlantic Джэфры Голдбэрг расказаў, што чыноўнікі Белага дома выпадкова ўключылі яго ў перапіску ў мэсэнджэры Signal. Высокапастаўленыя асобы адміністрацыі ЗША, у прыватнасьці, абмяркоўвалі напады на пазыцыі хусітаў у Емэне.

Трамп падкрэсьліў, што прысутнасьць журналіста ў закрытым абмеркаваньні вайсковых плянаў ніяк не паўплывала на правядзеньне вайсковай апэрацыі.

Пасьля паведамленьняў аб працёку некаторыя амэрыканскія СМІ дапусьцілі, што Уолц будзе зьняты з пасады. Крыніцы выданьня Axios расказалі, што шэраг дэмакратаў заклікаюць да расьсьледаваньня і магчымага пакараньня службовых асобаў, якія спрычыніліся да недагляду. Агенцтва Bloomberg лічыць, што на фоне здарэньня эўрапейскія хаўрусьнікі Вашынгтону задумаюцца аб наступствах абмену сакрэтнай інфармацыяй.

Майк Уолц займае пасаду дарадцы прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бясьпецы з студзеня. Пасьля паведамленьняў аб працёку некаторыя амэрыканскія СМІ дапусьцілі, што Уолц будзе зьняты з пасады.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG