Пра гэта заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка на нарадзе па эканамічных пытаньнях, перадае БелТА.
«Ваганьні на расейскім валютным рынку не паддаюцца ніякаму асэнсаваньню. Мы не зьбіраемся бегчы за Расеяй, гэта катэгарычна забараняецца, таму што расейскі рынак — незразумела што там, хто што хоча і што там будзе. Дэвальвацыя беларускага рубля — непрымальная. Стабільнасьць на валютным рынку — гэта абавязак, узяты на сябе банкаўскай сыстэмай Беларусі і ўрадам », — падкрэсьліў Аляксандар Лукашэнка.