Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Набыць даляры і эўра — праблема
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:05 0:00

Беларускі варыянт: «Шэрая пятніца»

абноўлена

Даляр і эўра імкліва растуць. У абменьніках няма валюты. Нацбанк увёў 30-працэнтны збор на продаж валюты. Людзі скупляюць тэхніку ў крамах.

19:20 19.12.2014

Апытаньне «Свабоды»: Лукашэнка абяцаў, што новай дэвальвацыі ў Беларусі ня будзе. Ці верыце вы яму? Ці спрабуеце абмяняць свае рублі на валюту? Адказваюць жыхары Магілёва (апытаньне праводзілася ў першай палове дня 19 сьнежня).

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:59 0:00
Наўпроставы лінк

19:11 19.12.2014

Лукашэнка: людзі ня дурні

«Ну, хопіць ужо куляцца з гэтымі валютамі. Трэба зразумець адно: калі мы хочам стабільнасьці на валютным рынку, то, пачынаючы ад простага грамадзяніна, нас з вамі, і заканчваючы юрыдычнымі асобамі, кожны павінен хоць па капейчыне ўносіць у рэзэрву дзяржавы».

18:27 19.12.2014

Нацбанк ня ведае, ці трэба дэвальвацыя, — Валеры Палхоўскі

«Бачна адно: Нацыянальны банк спрабуе гасіць тыя дэвальвацыйныя чаканьні, якія сталі разьвівацца ў сыстэме. Ён не разумее, ці трэба праводзіць дэвальвацыю, а калі трэба — то на які ўзровень разьлічваць».

18:27 19.12.2014

Пытаньне аб дэвальвацыі сёньня не стаіць, — Леанід Заіка

«Размовы пра дэвальвацыю былі зьвязаны з тымі, хто працуе на расейскім рынку, хто экспартуе тавары ў Расею, — гэта каля 40%. Але астатнія экспарцёры ў гэтым неабходнасьці ня маюць»

18:26 19.12.2014

Фотахроніка неспакойнай пятніцы

17:30 19.12.2014
Ажыятаж у «Электрасіле»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:25 0:00

17:27 19.12.2014

У 16:40 у аддзяленьні «Беларусбанку» сказалі, што валюты на продаж няма. Толькі калі нехта здасьць. Пра продаж з 30%-й камісіяй, як гэта вырашыў Нацбанк, там пакуль нічога ня ведаюць. У БелВЭБ таксама сказалі, што ніякай валюты на продаж няма і пра продаж з 30%-й камісіяй кіраўніцтва пакуль нічога не тлумачыла.

16:28 19.12.2014

Чарга па тэлевізары ў Менску

Чарга па тэлевізары ў Менску
Чарга па тэлевізары ў Менску
16:18 19.12.2014

Багданкевіч: “Сёньняшні крок уладаў не вырашае праблему экспарту, і вядзе да абвальнай дэвальвацыі”

”Краіна мае патрэбу ў новай мадэлі разьвіцьця, заснаванай ня на адміністраваньні, а на дэмакратыі і рынкавых прынцыпах. Чарговае латаньне дзірак адміністрацыйнымі мерамі на валютным рынку - усталяваньнем на набыцьцё валюты 30% падатку ніяк не вырашае ні праблемы экспарту, ні нізкай эфэктыўнасьці эканомікі. Вядзе да падаражэньня імпарту і росту інфляцыі .У пэрспэктыве вядзе да паслабленьня беларускага рубля і непазьбежнай абвальнай дэвальвацыі з усімі негатыўнымі наступствамі як для насельніцтва, так і эканомікі.”​

16:15 19.12.2014

Лукашэнка: Вы пабеглі ў абменьнікі — кошт валюты павялічыўся

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што даручыў Нацбанку і ўраду прадугледзець меры па захаваньні золатавалютных запасаў.

16:08 19.12.2014

Па картках за мяжой беларусы будуць разьлічвацца па курсе 14 тысяч рублёў за даляр

Таксама ад сёньня ўводзіцца суткавы ліміт у 1,8 мільёнаў рублёў, якія можна выдаткаваць.

16:06 19.12.2014

Беларускія банкі прыпыняюць выдачу крэдытаў

Паводле інфармацыі Радыё Свабода, па становішчы на раніцу 19 сьнежня спынілі выдачу крэдытаў як мінімум два беларускія банкі — «МТБанк» і «Ідэя-банк».

16:00 19.12.2014

Самалёты вязуць валюту ў Беларусь, якая замоўлена ў замежных банках.

Такім чынам будзе вырашана пытаньне з недахопам валюты ў краіне. Пра гэта заявіў першы намесьнік старшыні праўленьня Нацбанку Беларусі Тарас Надольны.

15:44 19.12.2014

У Літве за адзін даляр просяць 22 тысячы беларускіх рублёў

На віленскім аўтавакзале сёння вывесілі курсы валют, дзе адзін амерыканскі даляр можна купіць за 22 тысячы беларускіх рублёў. Такі курс прапануе камерцыйны банк «Medicinos Bankas». Гэты ж банк, але на чыгуначным вакзале выставіў курс куплі даляра ў 15 900 рублёў, у краме «Акропаліс» (у Клайпедзе і Вільнюсе) просіць за адзін «зялёны» 15.850 беларускіх рублёў.

15:38 19.12.2014

Банкі прыпыняюць выдачу рублёвых крэдытаў фізычным асобам

Некаторыя беларускія банкі прыпынілі выдачу рублёвых крэдытаў фізычным асобам.

15:37 19.12.2014

Інтэрнэт-крамы перайшлі на курс 16000 рублёў

Беларускія інтэрнэт-крамы адрэагавалі на новыя правілы, усталяваныя Нацбанкам.

У большасьці крамаў курс «умоўнай адзінкі» цяпер складае 16 тысяч рублёў.

15:33 19.12.2014

«Хартыю» і «Беларускі партызан» заблякавалі

Шэраг сайтаў незалежных мэдыяў недаступныя з тэрыторыі Беларусі. Калі партал TUT.by ня вытрымаў наплыву наведнікаў, то «Хартыю» і «Беларускі Партызан» заблякавалі.

15:26 19.12.2014

Камэрцыйным банкам рэкамэндавана аслабіць курс рубля на 10%

Нацыянальны банк Беларусі рэкамэндаваў камэрцыйным банкам аслабіць курс рубля да даляра прыкладна на 10%. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на крыніцу ў банкаўскай сфэры.

14:57 19.12.2014

Беларускія інтэрнэт-крамы адрэагавалі на новыя правілы, усталяваныя Нацбанкам.

У большасьці крамаў курс «умоўнай адзінкі» цяпер складае 16 тысяч рублёў.

13:43 19.12.2014

Даляр — 14 150, эўра — 17 400. Нацбанк уводзіць 30%-ую камісію за пакупку валюты

19 сьнежня рашэньнем Нацбанка ўведзены 30%-ны збор за продаж валюты фізічным і юрыдычным асобам. Камісія будзе пералічвацца ў бюджэт. Здаваць валюту ў банкі можна будзе па ранейшым курсе.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG