Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па картках за мяжой беларусы будуць разьлічвацца па курсе 14 тысяч рублёў за даляр


Таксама ад сёньня ўводзіцца суткавы ліміт у 1,8 мільёнаў рублёў, якія можна выдаткаваць з карткі.

Пасьля ўвядзеньня камісіі па пакупку валюты ў 30% банкі ўвялі дадатковыя абмежаваньні на аплату банкаўскімі карткамі.​

У сацыяльных сетках зьявіліся паведамленьні ад беларускіх студэнтаў, якія вучацца за мяжой, што з картак немагчыма зьняць грошы:

Як паведамілі «Камсамольскай праўдзе» ў кол-цэнтры банку МТБ, ад сёньня ўводзіцца ліміт у 1,8 мільёнаў рублёў, якія можна зьняць за суткі.

Пры аплаце тавараў і паслуг карткамі, эмітаванымі беларускімі банкамі, рублі будуць пераводзіцца ў даляры па міжнародным курсе абмену, і пасьля — ў мясцовую валюту.

Акрамя таго, у МТБ-банку пацьвердзілі, што пры аплаце карткамі будзе дадавацца 30-працэнтная камісія, уведзеная сёньня кіраўніцтвам Нацбанку і ўрадам Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG