Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Набыць даляры і эўра — праблема
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:05 0:00

Беларускі варыянт: «Шэрая пятніца»

абноўлена

Даляр і эўра імкліва растуць. У абменьніках няма валюты. Нацбанк увёў 30-працэнтны збор на продаж валюты. Людзі скупляюць тэхніку ў крамах.

12:07 19.12.2014

Беларускія банкі аб’яўляюць пра абмежаваньні апэрацыяў з выкарыстаньнем банкаўскіх плацежных картак.

«Белінвестбанк» заяўляе пра забарону:

на перавод з картак грашовых сродкаў у беларускіх рублях на карткі і рахункі ў замежнай валюце;

  • на перавод грашовых сродкаў з рахункаў у беларускіх рублях на валютныя карткі;
  • на ўнёсак наяўных беларускіх рублёў на валютныя карткі;
  • на выдачу наяўнай замежнай валюты па рублёвых картках;
  • на выкананьне безнаяўных плацяжоў у беларускіх рублях на рахункі ў замежнай валюце.

У сваю чаргу «Белаграпрамбанк» паведамляе пра тое, што «часова адсутнічае магчымасьць зьдзяйсьненьня асобных відаў апэрацыяў з выкарыстаньнем банкаўскіх плацежных картак». Пра якія апэрацыі ідзе гаворка — не ўдакладняецца.

«Альфа-банк» апублікаваў паведамленьне пра тое, што пры намеры зьняць у банку вялікую суму ў беларускіх рублях (ад 10 мільёнаў беларускіх рублёў), альбо замежную валюту (даляры ЗША / эўра / расейскія рублі ў любым памеры), неабходна замовіць сродкі папярэдне — за 5 працоўных дзён.

11:38 19.12.2014

11:32 19.12.2014

Прэс-служба «Беларусбанка» пра валютны ажыятаж: Усё, што было магчыма, — вывезьлі ў Расею

У прэс-службе «Беларусбанка» Радыё Свабода паведамілі, што аніякіх абмежаваньняў на продаж валюты ўводзіць не плянуюць, і параілі слухаць прэзыдэнта.

11:19 19.12.2014

Пётар Пракаповіч: «Дэвальвацыя ад мяне не залежыць»

Віцэ-прэм’ер параіў журналістам «не хадзіць па абменьніках».

Віцэ-прэм’ер сказаў, што Беларусь — самастойная дзяржава, і ў яе няма зараз неабходнасьці ісьці тым жа курсам, якім ідзе Расея. Пракаповіч спадзяецца, што курс даляра будзе такім жа, якім ён прапісаны ў асноўных накірунках сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны.

11:13 19.12.2014

Чэргі па валюту. ФОТАФАКТ

11:09 19.12.2014


Таргі замежнымі валютамі на валютна-фондавай біржы адмененыя.

XS
SM
MD
LG