«Зона Свабоды» — штотыднёвая аналітычная перадача на тэлеканале Белсат. Гэты выпуск прысьвечаны гадавіне пачатку Эўрамайдану.
Чаму ўкраінская рэвалюцыя мела посьпех? Чаму беларускія Плошчы ня сталі Эўрамайданам? Колькі каштуе свабода? Наколькі даўгі шлях да Эўропы?
Пра гэта — у перадачы, якую вядзе Аляксандар Лукашук. У перадачы ўдзельнічаюць Юры Дракахруст, Валер Каліноўскі і супрацоўнік украінскай службы Радыё Свабода Расьціслаў Хоцін.