Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыцьцё з заплюшчанымі вачыма


Анры дэ Гро, «Зьдзек над Заля» (1898).
Анры дэ Гро, «Зьдзек над Заля» (1898).

Палітыка ўнутранай акупацыі і інтэграцыйная палітыка — з аднаго боку «дзеці капітана гранта», з другога"сумленныя" рэнегаты — агулам выдаюць «нацыянальны канфармізм». Зьяву, у якой «падмена паняцьцяў» адбываецца ўжо на падсьвядомым узроўні.

Мы ня памятаем нават сваіх прадзедаў, а ўсур’ёз лічым сябе «рухавікамі прагрэсу». Лічым сябе свабоднымі, а ня можам уявіць жыцьцё без электраэнэргіі, крамаў, інтэрнэту. Ніхто ўжо ня ведае, у які час «народ» ператварыўся ў «натоўп», пад чыім ціскам ён згубіў сваю галоўную сілу, агульную думку — «Ідэю».

Напэўна, жыцьцё з заплюшчанымі вачыма ўспрымаецца неяк лягчэй. Аднак у такім становішчы і цяжэй заўважыць аброць на ўласнай шыі...

(Антон Шустаў, Магілёў)

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG