Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Берасьцейшчыне разьбіўся вайсковы самалёт. Фота

абноўлена

Міг-29
Міг-29

У Берасьцейскай вобласьці здарылася крушэньне вайсковага самалёта. Гэта быў самалёт «Міг-29» 61-й зьнішчальнай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА.

Прычынай крушэньня Міністэрства абароны называе «няштатную сытуацыю».

Аварыя здарылася каля 13.30 пры правядзеньні плянавых палётаў.

Лётчык катапультаваўся, пацярпелых і разбурэньняў няма, паведамляе Міністэрства абароны.

На месца крушэньня накіравалася сьледчая група. Для каардынацыі працы прыбыў таксама першы намесьнік старшыні Сьледчага камітэту Аляксей Волкаў.

30 верасьня 2014 года пад Лідай пры правядзеньні плянавых палётаў самалёт «Су-25» 116-й штурмавой авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА ў выніку няштатнай сытуацыі страціў кіраваньне і разьбіўся. Пілёт застаўся жывы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG