Як паведамляе прэсавая служба Міністэрства абароны, 30 верасьня каля 11.50 пры правядзеньні плянавых палётаў, выконваючы практыкаваньне (палёт у зоне), самалёт «Су-25» 116-й штурмавой авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА ў выніку няштатнай сытуацыі страціў кіраваньне і разьбіўся. Лётчык цэлы і здаровы.
Пошукава-ратавальная каманда ўжо яго знайшла. Пераканаўшыся, што траекторыя падзеньня самалёта знаходзіцца па-за населенымі пунктамі, пілёт катапультаваўся. Ахвяраў і разбурэньняў няма. Каб высьветліць прычыны здарэньня, прызначаная камісія ваеннага ведамства.