Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прымусовае разьмеркаваньне: так ці супраць?


Прымусовае разьмеркаваньне: так ці супраць?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:17 0:00
Наўпроставы лінк

Беларусь пакуль не гатовая да адмены разьмеркаваньня выпускнікоў, а моладзь падтрымлівае абавязковую адпрацоўку. Пра гэта на сустрэчы са студэнтамі заявіў першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Ігар Бузоўскі. Што думаюць пра разьмеркаваньне самі студэнты.

Кіраўнік БРСМ Ігар Бузоўскі ў прыватнасьці заявіў «Маючы зносіны з калектывамі, і ня толькі ў Менску, але і ў рэгіёнах, мы бачым, што моладзь падтрымлівае размеркаванне. Гэта далёка не найгоршы варыянт у нашым адукацыйным працэсе». Што пра гэта думаюць самі студэнты, цікаўлюся ў студэнтаў Беларускага аграрна-тэхнічнага ўніыэрсытэту, які рыхтуе спэцыялістаў перадусім для сельскай гаспадаркі:

Карэспандэнтка: Што вы думаеце пра абавязковае разьмеркаваньне. Ці яго падтрымліваеце?

Студэнт: Мне падаецца, што гэта ня вельмі правільна. Але, калі дзяржава плаціць грошы за тваё навучаньне, то і дзяржаве нешта трэба аддаць.

Студэнтка: Мне падаецца. што лепш, каб сам чалавек знайшоў добрае для сябе месца.

Юнак: Для пачатку, каб набыць вопыт — цалкам магчымы варыянт.

Карэспандэнтка: А вы самі хацелі бы паехаць працаваць па разьмеркаваньню?

Студэнт: Ня дужа. Бо ўнівэрсытэт аграрны і адпраўляюць усіх у вёскі. А там, кажуць, ня лепшыя ўмовы працы.

Карэспандэнтка: Што неабходна рабіць, каб выпускнікі хацелі ехаць працаваць па разьмеркаваньню?

Студэнт: Павінныя быць належныя ўмовы: добры заробак, дзіцячыя сады і школы для дзяцей.

Студэнт: Добры заробак, каб быў. Бо кажуць, што звычайна на месцах вельмі нізкія заробкі. Ты маеш вышэйшую адукацыю, то і заробак павінны быць годным.

Студэнт: Разьмеркавацца лепш, каб чалавек сам выбіраў дзе яму працаваць, а не чыноўнікі за яго гэта рабілі. Патрэбны таксама добры заробак.

Сёлетняя выпускніца Унівэрсытэту культуры Настасься таксама станоўча паставілася да абавязковага разьмеркаваньня і нават ўскладала на яго пэўныя спадзяваньні. Аднак чаканьні не збыліся і зараз у колішняй выпускніцы цалкам іншае стаўленьне да абаваязковай адпрацоўкі для выпускнікоў ВНУ:

«Мяне разьмеркавалі ў Смалявічы. Я да гэтага вельмі добра паставілася, бо хацела падняць культуру і нешта зрабіць для грамадзкасьці. У сакавіку я прыехала ў Смалявічы і сутыкнулася з тым, што праца была не зусім паводле маёй спэцыяльнасьці, жыльля ме не прапанавалі, аплочваць дарогу не захацелі і мне даводзілася штодня езьдзіць у Смалявічы і назад дадому ў Менск. У выніку я паступіла ў магістратуру і пакінула Смалявічы. Мае аднакурсьнікі, якія самі ўладкоўваліся, то задаволеныя, А тыя, каго разьмеркавалі, яны вельмі незадаволеныя і хочуць шукаць іншую працу. Не ведаю як будзе зараз, але хачу сама працаўладкоўвацца. Гэтае разьмеркаваньне — яно даўно ўжо нікому не патрэбнае».

Юрыст праваабарончага цэнтру «Вясна» Уладзімер Лабковіч гэтак пракамэнтаваў намеры высокіх чыноўнікаў захаваць абавязковае разьмеркаваньне для студэнтаў:

Уладзімер Лабковіч
Уладзімер Лабковіч

«Лёгіка дзяржавы ўтрымліваць правілы прымусовага разьмеркавання — яны зразумелыя. Гэткім чынам дзяржава атрымлівае магчымасьць заўсёды запаўняць вакантныя месцы ў нізкабюджэтных устновах. Такую форму можна называць прымусовай працай, бо ня сам чалаве яе выбірае і яшчэ — мае матэрыяльную адказнасьць, калі ня зьявіцца на месцы паводле разьмеркаваньня». Незалежныя беларускія юрысты і праваабаронцы называюць абавязковае разьметркаваньне прымусовай працай і выказваюцца за неабхожнасьць ягонай адмены.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG