Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталін вярнуўся на Кастрычніцкую плошчу. Пакуль што на агароджу


У цэнтры Менску пачалі разьбіраць стары музэй Вялікай Айчыннай вайны. Што будзе на ягоным месцы, пакуль ня кажуць.

Будынак Беларускага дзяржаўнага музэю гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прастаяў у Менску роўна 50 гадоў.

Яго ўзьвялі ў 1964 годзе на Кастрычніцкай плошчы паводле праекту архітэктараў Георгія Заборскага і Георгія Бенедыктава.

Сёлета адкрылі новы будынак музэю, за стэлай «Менск горад-герой», куды перавезьлі экспанаты.

Што збудуюць на месцы былога музэю, улады дагэтуль ня кажуць. У пашпарце аб’екта пазначана толькі, што знос старога будынку скончыцца ў канцы году.

10-мэтровы помнік Сталіну на цэнтральнай плошчы Менску быў адкрыты ў 1952 годзе. Зьнесьлі яго ў 1961-м пасьля разьвянчаньня культу Сталіна Хрушчовым.

Цяпер невядомыя аўтары постэраў на агароджы вакол былога музэю вайны вырашылі пра гэта нагадаць.

Раней ішла гаворка пра тое, што на гэтым месцы ўзьвядуць высокі гатэль, але гатэляў у Менску і так набудавана багата, многія зь іх стаяць незапоўненыя.

Будынак, які разьбіраюць з дапамогай кранаў, абнесьлі палотнішчамі, на якіх набітыя віды Менску 20 стагодзьдзя.

На адным зь іх — фота помніка Сталіну, які стаяў на гэтай плошчы, калі праспэкт Незалежнасьці насіў імя савецкага дыктатара. 10-мэтровы помнік Сталіну на цэнтральнай плошчы Менску быў адкрыты ў 1952 годзе. Зьнесьлі яго ў 1961-м пасьля разьвянчаньня культу Сталіна Хрушчовым.

Цяпер невядомыя аўтары постэраў на агароджы вакол былога музэю вайны вырашылі пра гэта нагадаць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG