Знакаміты надпіс «Подвигу народа жить в веках» больш ня будзе адзнакай Кастрычніцкай плошчы.
Экспазыцыю даўно перанесьлі ў новы музэй вайны на праспекце Пераможцаў. А ляканічную пабудову, узьведзеную ў 1964 годзе па праекце Рыгора Бенэдыктава і Рыгора Заборскага, яшчэ ў 2008 годзе выключылі зь Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў.
Што будзе на месцы былога музэю, грамадзкасьці яшчэ не вядома.