Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 гадоў трагедыі ў Бэслане


Спаўняецца 10 гадоў адной з самых страшных трагедый сучаснай Расеі – 1 верасьня 2004 году ў паўночнаасяцінскім горадзе Бэслан баевікі захапілі ў закладнікі больш за 1200 вучняў і настаўнікаў школы №1. У выніку тэрарыстычнага нападу і штурму загінулі 334 чалавекі.

Сябра камітэту «Маці Бэслану» Эла Кесаева заяўляла раней у інтэрвію Радыё Свабода, што аб'ектыўнага расьсьледаваньня гэтай трагедыі так і не адбылося:

– Расьсьледаваньне трагедыі ў Бэслане знаходзіцца пад кантролем, справе не даюць ход высокапастаўленыя чыноўнікі, аж да першых асоб дзяржавы, у гэтым мы абсалютна ўпэўненыя. Расьсьледаваньне праводзілі столькі гадоў і ні да чаго не прыйшлі. Не сакрэт, што членамі апэратыўнага штаба былі генэралы, камандзіраваныя ў Бэслан у першы ж дзень, 1 верасьня. Сюды, у прыватнасьці, камандзіравалі генэрала Ціханава, які быў у той час намесьнікам дырэктара ФСБ. А потым яшчэ прыехалі Пронічаў, таксама намесьнік дырэктара ФСБ, Панькоў, намесьнік кіраўніка МУС. Але ніхто зь іх так ні разу і ня выступіў у судзе, не даў паказаньні ў якасьці сьведкі. У той час як паказаньні службовых асобаў сярэдняга рангу паказвалі на тое, што загад на ўжываньне танкаў, агнямётаў зыходзіў менавіта ад гэтых генэралаў, якіх катэгарычна адмаўляліся выклікаць у суд. Быў настолькі моцны ціск на нас у судах, што проста нахабна зачынялі судовыя дзьверы і не пускалі на паседжаньні. Пра гэта шмат пісалася – мы мітынгавалі, пікетавалі суды, але што з гэтага атрымалася? Дзяржава спачатку парушыла асноўную артыкул канстытуцыі – права на жыцьцё, а потым яшчэ і на аб'ектыўнае расьсьледаваньне, і на эфэктыўныя суды.

Мы столькі гадоў зьбіралі подпісы для прыняцьця закону аб ахвярах тэрактаў, але яго так і не прынялі. Таму да гэтага часу ў пацярпелых няма ні сацыяльных гарантый, ні лячэньня як такога. І калі раней яшчэ ў прыватным парадку кагосьці лячылі, то цяпер наогул ўстаноўка такая: забыцца пра Бэслан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG