ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1432 – князі Жыгімонт Кейстутавіч і Сямён Гальшанскі зрабілі замах на вялікага князя Сьвідрыгайлу. Пачатак грамадзянскай вайны ў ВКЛ.
1449 – падпісаны «вечны мір» паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскім.
1897 – Томас Эдысан запатэнтаваў кінапраектар.
1914 – Санкт-Пецярбург перайменаваны ў Петраград загадам імпэратара Мікалая II.
1920 – вырашальная перамога Польшчы над Чырвонай арміяй у бітве каля Камарова ў часе польска-савецкай вайны.
1939 – Вярхоўны Савет СССР ратыфікаваў савецка-нямецкі пакт пра ненапад.
1939 – уяўны напад на нямецкую радыёстанцыю ў Гляйвіц (Глівіцах), які быў аб’яўлены прычынай для пачатку вайны Нямеччыны з Польшчай. Уночы 31 жніўня 1939 году невялікая група нямецкіх вайскоўцаў пад камандаваньнем Альфрэда Наўёкса, апранутых у польскія ўніформы, заняла радыёстанцыю ў Глівіцах і эмітавала кароткі камунікат на польскай мове. Каля радыёстанцыі немцы пакінулі целы ахвяраў лягеру Дахаў, таксама апранутых у польскія ўніформы – усё для таго, каб гэтыя падзеі выглядалі на сабатаж палякаў.
1944 – войскі 2-га Ўкраінскага фронту ўвайшлі ў Бухарэст.
1957 – Малайзія абвясьціла незалежнасьць ад Вялікабрытаніі.
1980 – у Польшчы створаны незалежны прафсаюз «Салідарнасьць».
1989 – малдаўская мова атрымала статус дзяржаўнай. Пісьменнасьць у Малдове пераведзеная на лацінку.
1991 – Кіргызстан і Узбэкістан абвясьцілі незалежнасьць ад СССР.
1993 – завершаны вывад расейскіх войскаў зь Літвы.
1994 – расейская армія пакінула тэрыторыю Нямеччыны.
1996 – спыніла вяшчаньне беларускае Радыё 101,2.
1996 – Расея і Чачня падпісалі пагадненьне, якое скончыла I чачэнскую вайну.
У гэты дзень нарадзіліся:
12 – Калігула, рымскі імпэратар, адзін з самых калярытных старажытнарымскіх уладароў. Запомніўся як адзін з самых жорсткіх, марнатраўных і распусных імпэратараў. Забіты ў выніку змовы ў 41-м годзе.
Хай ненавідзяць, абы толькі баяліся.
Калігула
1749 – Аляксандар Радзішчаў, расейскі пісьменьнік.
1832 – Людвік Нарбут, вайсковец, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-64 у Беларусі і ў Літве.
1850 – Аляксандар Шыманоўскі, беларускі этнограф.
1885 – Генадзь Багдановіч, беларускі грамадзкі дзяяч.
З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА
Шлях Мэры. 31 жніўня 1888 знойдзеная першая ахвяра Джэка-Патрашыцеля