Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Землятрус у Каліфорніі. Дзясяткі параненых


У ЗША на поўначы Каліфорніі адбыўся землятрус магнітудай каля шасьці балаў.

Пашкоджаныя аўтадарогі, масты, тратуары. Падземнымі штуршкамі разбураныя дамы. Дзесяткі людзей былі шпіталізаваныя — двое дарослых і дзіця атрымалі сур’ёзныя пашкоджаньні.

Штуршкі пачаліся 24 жніўня ў 3.20 па мясцовым часе (13.20 па менскім) у 10 кілямэтрах ад горада Напа.

Паводле зьвестак мясцовых уладаў, не менш за 15 дамоў знаходзяцца ў нежылым стане, а больш за 10 тысяч дамоў засталіся без энэргіі. Пашкоджаныя дарогі, а таксама лініі падачы вады і газу.

Губэрнатар Каліфорніі Джэры Браўн абвясьціў надзвычайнае становішча ў частцы штата.

Штат Каліфорнія разьмешчаны на разломе Сан-Андэрс, які фармуе тэктанічныя межы паміж Ціхім акіянам і Паўночнаамэрыканскай плітой.

Як паведамляе CNN са спасылкай на жыхароў Каліфорніі, падземныя штуршкі такой сілы можна параўнаць з землятрусам 1989 года, калі загінулі дзясяткі чалавек і каля чатырох тысяч былі параненыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG