«Я рашуча асуджаю брутальнае забойства ганаровага консула Літвы ў Луганску Міколы Зелянца тэрарыстамі, спачуваньне сям'і», – адзначыў Рынкевіч.
Аб забойстве баевікамі ганаровага консула Літвы ў Луганску Міколы Зелянца паведаміў сёньня міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.
Пасьля вызваленьня Славянску Данецкай вобласьці, які быў апорай сэпаратыстаў, баевікі масава перамясьціліся ў Данецк і Луганск.
Антытэрарыстычная апэрацыя на Данбасе працягваецца з красавіка.
Украіна прызнала групоўкі «ДНР» і «ЛНР» тэрарыстычнымі арганізацыямі.