ПАДЗЕІ ДНЯ
Лучай, Пастаўскі раён – фэст у гонар 250-годзьдзя заснаваньня Лучайскага касьцёлу.
Украіна: Дзень незалежнасьці.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
79 – першае зафіксаванае ў крыніцах вывяржэньне вулькану Вэзувій зьнішчыла гарады Пампэі і Геркулянум.
1949 – набыў моц Паўночна-Атлянтычны пакт (НАТО).
1989 – Тадэвуш Мазавецкі стаў першым некамуністычным прэм’ер-міністрам пасьляваеннай Польшчы.
1991 – у Менску на патрабаваньне дэпутатаў Апазыцыі БНФ пачалася Нечарговая Пятая сэсія Вярхоўнага Савету БССР. Дэпутаты БНФ вынесьлі ў парадак дня прапанову аб спыненьні дзейнасьці КПБ-КПСС і наданьні Дэклярацыі аб сувэрэнітэце статусу канстытуцыйнага закону.
«Мы ня можам таксама не разгледзець пытаньне аб дзеяньнях грамадзка-палітычных арганізацый і канкрэтна КПБ-КПСС. Тут выступалі прадстаўнікі ад КПСС, усё яны вырашылі яшчэ на той сэсіі. Мне праціўна дыхаць нават адным паветрам з вашай бандай, якая рыхтавала ўсім кандалы і расстрэл.... Таму я настойваю на тым, каб пытаньне аб дзеяньнях грамадзка-палітычных арганізацый у нашай фармулёўцы было ўключана. Гэтак жа сама, як і пытаньне аб наданьні канстытуцыйнага статусу Дэклярацыі».
З выступу старшыні Апазыцыі БНФ Зянона Пазьняка на сэсіі ВС, 24 жніўня 1991 году
1991 – Украіна абвясьціла незалежнасьць.
1991 – Міхаіл Гарбачоў пакінуў пасаду генэральнага сакратара ЦК КПСС.
У гэты дзень нарадзіліся:
1879 – Іван Пуліхаў, беларускі рэвалюцыянэр.
1896 – Янка Чарапук, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч.
1899 – Хорхэ Луіс Борхес, аргентынскі пісьменьнік.
1906 – Юльян Саковіч, дзяяч нацыянальна-вызваленчага руху, актывіст Таварыства Беларускай Школы і Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, Беларускай Народнай Самапомачы, сябар ЦК Беларускай Незалежніцкай партыі.
1929 – Ясір Арафат, лідэр Палестыны.
З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА
Гара як гара. 24 жніўня 79 гінуць Пампэі і Гэркулянум