У ім будуць сабраныя ўсе ільготы і меры па падтрымцы сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей.
Пра ініцыятыву кіраўніка дзяржавы паведамляе БЕЛТА.
«Мы паступова адыходзім ад неабгрунтаваных ільготаў... мы абавязкова будзем гэтыя грошы перанакіроўваць на падтрымку мацярынства і дзяцей», — сказаў Лукашэнка.
У той жа час Лукашэнка заявіў, што дзяржава «будзе рабіць усё, каб стымуляваць нараджальнасьць дваіх, траіх і больш дзяцей».
На думку Аляксандра Лукашэнкі, у сям’і павінна быць ня менш за двое дзяцей.
У самога Аляксандра Лукашэнкі афіцыйна трое сыноў — Дзьмітры, Віктар і Мікалай. Старэйшы сын Дзьмітры мае дзьве дачкі. У малодшага Віктара — дзьве дачкі і два сыны.